18 мая 2024, 18:34
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 09 июля 2013 09:39

Папараць-кветку шукалі...

Народнае свята «Купалле» кожным з нас успрымаецца па-свойму. Але ніхто не будзе аспрэчваць той факт, што яно мела вялікае значэнне для нашых продкаў. І калі табе пашчаслівіцца дашукаць папараць-кветку, то зробішся магутным, пачнеш разумець мову жывёл і птушак.

Клімаўчане святкавалі Купалле ў гарадской рошчы, дзе ля вогнішча адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Купаліша і Купалінкі, Лясуна, нячыстай сілы. Зразумела, што ў рэшце рэшт дабро перамагло. Галоўнае, каб у вашых сэрцах гарэў купальскі агонь, агонь памяці і духоўнасці. Спадзяемся, што купальскае вогнішча будзе асцярагаць клімаўчан ад хваробаў і бедаў. Ну, а ўсім тым, хто не здолеў адшукаць кветку шчасця, пашанцуе ў наступны раз.

Перад клімаўчанамі і гасцямі свята ў гэты дзень выступалі артысты раённага цэнтра культуры і Ціманаўскага сельскага Дома культуры.

Нікіфар МІНЧАНКА

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт