Галіна Іванаўна — таленавіты, творчы педагог. Кожны яе ўрок вызначаецца высокім пазнавальным, развіваючым і выхаваўчым узроўнем. Метадычная распрацоўка ўрока па беларускай літаратуры ў 8 класе «Балада Аркадзя Куляшова «Маці» — не выключэнне. Таму па выніках раённага конкурсу Галіна Іванаўна атрымала Дыплом першай ступені. А журы абласнога конкурсу адзначыла нашага настаўніка Дыпломам трэцяй ступені.
Жадаем педагогу далейшай плённай працы!
Наталля ЗУЙКОВА, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце раённай гімназіі

Ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбыўся конкурс метадычных распрацовак, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Прыемна, што адной з пераможцаў стала настаўнік роднай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўстановы адукацыі «Клімавіцкая раённая дзяржаўная гімназія імя І.С. Нікалаева» Г. І. Мачахіна.

























© 2026