Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры узнагароджаны Клімавіцкі райвыканкам. Узнагароду з рук Міністра атрымаў старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка.
Кульмінацыяй свята стаў канцэрт-агляд калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў Прыдняпроўскага краю «З любоўю да цябе, Беларусь!», у якім прынялі удзел творчыя калектывы з нашага раёна: народны фальклорны калектыў «Астранка» Старадзезінскага сельскага клуба і народны ансамбль народнай песні «Беразуха» раённага цэнтра культуры.

Урачыстае мерапрыемства прайшло 10 снежня ў Палацы культуры вобласці. Міністр культуры Барыс Святлоў уручыў граматы і падзякі лепшым раёнам і установам культуры вобласці.

























© 2026