20 апреля 2024, 14:27
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Четверг, 02 февраля 2023 15:27

На Клімаўшчыне падвялі вынікі раённага краязнаўчага конкурсу «Вандроўка па родным краі»

На Клімаўшчыне падвялі вынікі раённага краязнаўчага конкурсу «Вандроўка па родным краі»

Цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Пехцерава падвяла вынікі турыстычна-краязнаўчага праекта «Вандроўка па роднаму краю» сярод бібліятэк ДУК «Клімавіцкая бібліятэчная сетка».

Першае месца занялі бібліятэкары Лабжанскай і Раднянскай сельскіх бібліятэк. Віртуальная вандроўка па аграгарадку Лобжа пазнаёміла гледачоў з сучаснай вёскай: яе вуліцамі, жыхарамі, сацыяльна-культурнымі аб’ектамі, цікавымі месцамі. Бібліятэкар з Родні распавяла, адкуль пайшла назва паселішча, гісторыю ўзнікнення саўгаса «Раднянскі». На тэрыторыі сучаснага аграгарадка Родня ў 1866 годзе знаходзілася аднакласнае народнае вучылішча, а таксама размяшчалася Свята-Праабражэнская царква. На жаль дакументальных звестак пра яе не знайшлося. Зараз ад царквы захаваліся фрагменты з чырвонай цэглы і скляпенні ўваходных дзвярэй.

Другое месца раздзялілі работы Ціманаўскай, Высакоўскай і Звянчацкай сельскіх бібліятэк. Віртуальная вандроўка «В поисках рая. Роберт Генин» Высакоўскай бібліятэкі, пазнаёміла з жыццем і творчасцю вядомага беларускага мастака Роберта Геніна — ураджэнца вёскі. Як жывапісец і графік ен стаў вядомым за мяжой і сваёй творчасцю праславіў малую радзіму.

Пра жанчыну, якая на працягу свайго жыцця збірае розныя незвычайныя рэчы, разказала бібліятэкар Звянчацкай сельскай бібліятэкі. Захапленне Святланы Самасуевай, гераіні відэакліпа, дазволіла стварыць музейны куток, дзе размясціліся фотаздымкі з сямейнага архіва, аддзенне і розныя вышыванкі. Самая каштоўная рэч — старадаўняя ікона «Багародзіца агняпадобная», якая была напісана ў Гомель-Чарнігаве ў другой палове XIX стагоддзя.

Гарадская бібліятэка № 1 і Малашкавіцкая сельская бібліятэка атрымалі трэцяе месца. Краязнаўчы рэпартаж «Камбінат будаўнічых матэрыялаў: гісторыя, падзеі, факты» падрыхтавалі супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 1. Відеапрэзентацыя змяшчае інфармацыю пра гісторыю былога камбіната будаўнічых матэрыялаў, пра першых кіраўнікоў прадпрыемства, пра дзейнасць завода ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час.

Бібліятэкар аграгарадка Малашкавічы падчас краязнаўчай вандроўкі «Кто есть кто у нас в деревне» адпраўляе гледачоў у будні сваёй вёскі. Яна вядзе картатэку цікавых звестак пра жыхароў: з відэакліпа можна даведацца пра самага вялікага жыхара вёскі, самага вясёлага, пра самую маладую бабулю і старажыла.

Конкурсныя работы прадстаўлены на ютуб-канале «Климовичская библиотека».

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт