22 июня 2025, 02:13
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by

Электронный адрес не используется для направления электронных обращений граждан и юридических лиц. Подать электронное обращение можно через единую (интегрированную) республиканскую информационную систему учета и обработки обращений граждан и юридических лиц http://обращения.бел.

Четверг, 23 марта 2023 09:12

У Звянчатцы Клімавіцкага раёна ладзілі “Саракі”

У Звянчатцы Клімавіцкага раёна ладзілі “Саракі”

У Звянчатцы берагуць народныя традыцыі і перадаюць абрады з пакалення ў пакаленне.

Вясновае свята Саракі  адзначаецца 22 сакавіка. Работнікі Звянчацкага сельскага клуба і бібліятэкі праводзілі фальклорнае свята “Гуканне вясны”. У ім прынялі ўдзел навучэнцы малодшых класаў Звянчацкай сярэдняй школы.

Бібліятэкар Алена Папкова пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята, распавяла пра традыцыі і прыкметы.

Загадчыца сельскага клуба Ірына Лукашэнка ўзгадала выдатную традыцыю — абмен лялек-вяснянак — і правяла майстар-клас па іх вырабе, навучыла дзяцей спяваць вясновыя заклічкі.

Дзеці прынялі ўдзел у народных гульнях “Каромысел”, “Птушка ў гняздзе” і “Гусі ляцелі”.

Дапамагалі ў правядзенні свята ўдзельнікі клубных фарміраванняў Алена Лукашова і Святлана Быкава.

Свята завяршылася чаяваннем з выпечанымі “жаўрукамі”.

 

© 2025
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт