17 мая 2024, 07:41
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Пятница, 08 февраля 2013 09:19

Добрым словам падбадзёрыць!

Зараз у раёне на надомным абслугоўванні знаходзіцца 550 адзінокіх, адзінока пражываючых пенсіянераў, інвалідаў першай ці другой групы. Да іх спяшаюцца на дапамогу 80 сацыяльных работнікаў Клімаўшчыны.

Для некаторых адзінокіх пенсіянераў сацыяльны работнік даўно ўжо стаў не толькі памочнікам, а і нібы сваяком.

— Мне не першы год дапамагае сацыяльны работнік Раіса Тургунбаева. Яна для мяне ўжо, нібы родная дачка. Рая — малайчынка. Усё робіць сумленна, ніколі не лічыцца з асабістым часам. Для нас, адзінокіх людзей, галоўнае ўвага і гутарка, — кажа75-гадоваяклімаўчанка Нэлі Дзмітрыева. — Мая дачка жыве ў Горках. Ёсць двое ўнукаў. Кожны дзень яны тэлефануюць мне, нярэдка прыязджаюць у госці. Родныя завуць да сябе, але я не хачу нікуды ехаць са сваёй хаты, пакуль рукі нешта робяць і ногі ходзяць, — гаворыць Нэлі Георгіеўна.

Працай Раісы Тургунбаевай задаволена і кіраўніцтва. Больш за чатырнаццаць гадоў жанчына працягвае руку дапамогі адзінокім пенсіянерам. Яна і падбадзёрыць сваіх падапечных, і ў тэрмін выканае іх заказ, і ветліва пагаворыць з імі... Раіса Стэфанаўна — маці пецярых дзяцей, шчаслівая бабуля траіх унукаў.

Таццяна Падліпская

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт