2 мая 2024, 15:31
rubeen
logo

Климовичский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213633, г. Климовичи, пл.50 лет Великого Октября, д.2
Приемная: (02244) 7-78-01, факс (02244) 7-79-52
E-mail: rik@klimovichi.gov.by
Вторник, 19 февраля 2013 10:13

Пастаўлены задачы

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы адбылося пасяджэнне калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама.

Абмеркаваны вынікі яго работы ў 2012 годзе і задачы на бягучы.

З дакладам выступіў начальнік упраўлення Андрэй Кунцэвіч. Адзначана, што сёлета асноўным накірункам дзейнасці з’яўляецца ідэалагічнае забеспячэнне выканання планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемстваў Года беражлівасці, Дня беларускай пісьменнасці ў г. Быхаў і іншых. З гэтага боку трэба разглядаць выхад рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на самаакупнасць, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і фінансава-эканамічнага становішча, выкананне прагнозных паказчыкаў падведамаснымі арганізацыямі, развіццё супрацоўніцтва з арганізацыямі грамадзянскага сектара. Прынята адпаведная пастанова.

Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу, асабісты ўклад у рашэнне сацыяльных задач раёна ўзнагароджана начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Марыя Пракопчык.

Ганаровай граматы ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама ўдастоены калектыў тэлепраграмы «Мір ТВ» (дырэктар Валянціна Рогаўцава) — за мэтанакіраваную работу па асвятленню правядзення грамадска-палітычных падзей, ходу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, прапаганду здаровага ладу жыцця і сямейных каштоўнасцей.

У рабоце калегіі прыняў актыўны ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г.Могилев

© 2024
Климовичский районный исполнительный комитет
Официальный сайт