Удзельнікі спальвання Зімы не імкнуліся літаральна наследаваць народныя абрады. Хутчэй, студэнцкая Масленіца пераўтварылася ў тэатральны перформанс — з музыкай, скокамі і карагодам. Аздобілі ж свята бліны, якія можна было запіць смачным чаем. Масленіца традыцыйна збірае студэнтаў з усіх факультэтаў і ўсіх спецыяльнасцей. Калі-нікалі далучаюцца і выкладчыкі, якім таксама даспадобы танчыць і спяваць, выганяючы з Магілёва надакучаўшую ўжо зіму.

Магілёўскія студэнты адзначылі ўчора Масленіцу, урачыста спаліўшы пудзіла зімы. Мерапрыемства адбылося ў двары МДУ імя А.А. Куляшова. «Такім чынам мы адпрэчваем холад, вітаем сонца і вясну», — тлумачаць арганізатары. На думку студэнтаў, Масленіца — адно з лепшых святаў, якое засталося ў народнай культуры.

























© 2026