Прыемна, што творчая работа «Абрэвіятуры як адлюстраванне грамадска-палітычнага, сацыяльнага, навукова-тэхнічнага развіцця грамадства» вучаніцы 9"А" класа раённай гімназіі імя І.С.Нікалаева Валерыі Аршаўскай і яе навуковага кіраўніка настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ганны Уладзіміраўны Красналобавай была адзначана за арыгінальнасць, мастацкі падыход і адпаведнасць выкладу матэрыялу нормам сучаснай беларускай мовы.
У выніку таленавітая дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам 2 ступені ў намінацыі «Духоўная спадчына», а яе настаўніца атрымала грамату за плённую працу па выхаванню ў вучняў творчых і навукова-даследчых здольнасцяў. Віншуем!
Наталля Зуйкова, намеснік дырэктара раённай гімназіі

У Мінску ў актавай зале Дома літаратараў падведзены вынікі конкурсу творчых і навукова-даследчых вучнёўскіх работ. Ён праводзіўся па ініцыятыве рэдакцыі часопіса «Роднае слова» і грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мэта — прапаганда беларускай мовы і літаратуры, раз-віццё інтэлектуальнай і мастацкай творчасці навучэнцаў.

























© 2026