У нашай краіне стала добрай традыцыяй правядзенне 15 сакавіка Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь!».
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ў раённым цэнтры культуры.
Са святам клімаўчан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Далгун. Ён пажадаў удзельнікам мерапрыемства бачыць сваю Радзіму яшчэ больш моцнай і квітнеючай, а таксама падкрэсліў, што нам неабходна будзе шмат чаго зрабіць для павышэння якасці жыцця людзей і далейшага ўздыму эканомікі. Мікалай Ніканоравіч пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы і вучобе, рэалізацыі новых спраў і пачынанняў.
Лепшым маладым суайчыннікам былі ўручаны галоўныя дакументы — пашпарты. У гэты святочны дзень знакаў «Ганаровы ветэран» удастоены тыя, хто на працягу многіх гадоў працаваў на карысць роднай Клімаўшчыны.
Слова бралі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Сямёнавіч Курносаў і прадстаўніца маладога пакалення Ганна Чубанава.
Выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА «БРСМ» Алеся Котава ўручыла граматы і грашовыя прэміі лепшым прадстаўнікам маладзёжных добраахвотных дружын Клімаўшчыны.
Маладыя таленты парадавалі ўдзельнікаў мерапрыемства цікавымі канцэртнымі нумарамі. Безумоўна, кожны з нас і надалей будзе прытрымлівацца Асноўнага Закону нашай краіны і рабіць усё магчымае для далейшага росквіту Беларусі.
Нікіфар МІНЧАНКА

15 сакавіка 1994 года Парламентам была прынята Канстытуцыя нашай дзяржавы. Да гэтага рашэння дэпутаты ішлі доўгі час, вывучаючы вопыт многіх краін свету. У Асноўным Законе заканадаўча замацаваны правы і абавязкі кожнага з нас. Канстытуцыя рэгулюе прынцыпы жыццядзейнасці грамадства.

























© 2026